Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёзунг зь целаў ля беларускай амбасады


25 жніўня больш за 40 маладых людзей выйшлі да амбасады Беларусі ў Польшчы, каб адзначыць 20-я угодкі аднаўленьня незалежнасьці Беларусі і патрабаваць вызваленьня палітычных вязьняў.





Большасьць удзельнікаў - будучыя і дзейныя студэнты праграмы Каліноўскага. Маладзёны трымалі плякаты "Рукі прэч ад палітвязьняў", "Stop Luka", "Муамар сьпёкся - ты наступны", "ШОС", выкрыквалі лёзунгі. 11 чалавек леглі на асфальт перад амбасадай і сваімі целамі
стварылі абрэвіятуру "ШОС", якая добра была бачная з балькона амбасады.

Было шмат нацыянальнай сымболікі - бел-чырвона-белыя сьцягі і герб "Пагоня", - паведаміў старшыня «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка.

Акцыя доўжылася каля 40 хвілінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG