Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 жніўня ў менскім Палацы культуры трактарнага заводу адбудзецца чарговы рабочы зьезд Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

"Будуць словы віншаваньня з 20-годзьдзем аднаўленьня Незалежнасьці. Будуць вырашацца справы палітычнага, сацыяльнага жыцьця. Наша фронтаўская праца ў рэчышчы сучаснасьці. Гэты зьезд не зьяўляецца надзвычайным ці пазачарговым", — паведаміў старшыня інфармацыйнай камісіі партыі Валеры Буйвал.

Намесьнік старшыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў дадаў, што ў парадку дня зьезду, якія адбудзецца адпаведна са статутам, — абраньне кіраўніцтва партыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG