Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Натальлі Радзінай спыненая крымінальная справа


Крымінальны перасьлед адносна беларускай журналісткі Натальлі Радзінай ў рамках справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня спынены ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.

Адпаведнае ўведамленьне пра спыненьне крымінальнага расьсьледаваньня бацькі Натальлі, якія жывуць у Кобрыне, атрымалі 25 жніўня.

"Паведамляем вам, што сьледзтва па крымінальнай справе, пачатай 20 сьнежня 2010 года па часты 1-й і 2-й артыкула 293-га Крымінальнага кодэкса па факту ўчыненьня масавых беспарадкаў крымінальны перасьлед адносна Натальлі Радзінай пастановай ад 23 жніўня 2011 года спынены ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства".

Уведамленьне падпісаў старшы сьледчы, капітан міліцыі Дышчанка.

Бацькі паведамілі, што Натальля пакуль не вяртаецца ў Беларусь, бо "адзін артыкул улады могуць зачыніць, а прыдумаць іншы. Натальля яшчэ не ўпэўненая, што яны могуць так адпусьціць".

Натальля Радзіна адзначыла ў размове з карэспандэнтам Свабоды, што пакуль невядома, ці спыненыя тры крымінальныя справы, пачатыя ў 2010 годзе па факце публікацый на сайце charter97.org. Яна чакае гарантый ад беларускіх уладаў, што пасьля вяртаньня на радзіму, ня будзе зноў арыштаваная за працу на гэтым сайце. Таксама невядома, ці азначае спыненьне справы па артыкуле "масавыя беспарадкі" адсутнасьць крымінальнай справы па артыкуле "удзел у групавых дзеньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак". Дагэтуль Натальлі не вярнулі пашпарт.

Натальля папрасіла палітычнага прытулку ў Літве, аднак пытаньне дагэтуль ня врашанае

25 жніўня спынілі крымінальную справу супраць кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG