Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Барды Свабоды”. Прэзэнтацыя ў Віцебску


У віцебскім “Эўрапейскім клюбе” прайшла прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “100 бардаў Свабоды” з удзелам аўтара аднайменнай перадачы беларускай службы Радыё Свабода Зьмітра Бартосіка.

Паслухаць песьні ў ягоным выкананьні ды аповед пра тое, як ажыцьцяўляўся праект “Барды Свабоды” сабралася з тры дзесяткі віцебскіх слухачоў – якраз столькі, колькі ўмясьціў самы вялікі пакой “Эўрапейскага клюбу”.



Зьміцер Бартосік
распавёў, як нараджалася радыёперадача – як цягам амаль двух гадоў, зь верасьня 2008-га да верасьня 2010 году сто беларускіх бардаў прасьпявалі ў эфіры Радыё Свабода па пяць сваіх твораў. Сярод выканаўцаў былі і ўжо вядомыя беларускія барды, і пачаткоўцы. Таму дыск атрымаўся, як кажуць, на любы густ – з разнастайнымі па тэматыцы і стылю выкананьня песьнямі.

Урэшце спадар Бартосік і сам узяў у рукі гітару ды выканаў колькі твораў з клясыкі расейскай бардаўскай песьні – песьні Булата Акуджавы, Уладзімера Высоцкага, Аляксандра Вярцінскага, Сяргея Нікіціна, па-майстэрску перакладзеныя народным паэтам Рыгорам Барадуліным.

Зьміцер Бартосік

Пасьля кожнай песьні гучалі воплескі, і слухачы доўга не адпускалі выканаўцу, просячы, каб ён сьпяваў яшчэ і яшчэ. Напрыканцы канцэрту кожны прысутны атрымаў дыск “100 бардаў Свабоды” на памяць.

Дыск "Барды Свабоды" ў падарунак

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG