Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд пройдзе 10-11 верасня ў ДК трактарнага заводу.

Лідэр партыі Аляксей Янукевіч паведаміў БелаПАН: «Сёньня ў гарвыканкаме нам паведамілі, што зьезд можна будзе правесьці ў ДК трактарнага заводу. Афіцыйную паперу аб даваньні памяшканьня нам абяцалі прыслаць на наступным тыдні».

На зьездзе павінна быць абрана новае кіраўніцтва партыі, унесены зьмены ў статут, а таксама разгледжана стратэгія дзейнасьці на найбліжэйшыя два гады. Змены ў статут Партыі БНФ прадугледжваюць, што старшынства ў ёй можа быць абмежавана двума тэрмінамі. Тэрмін старшынства ў партыі плянуецца павялічыць з двух да трох гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG