Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 жніўня адбылася прэзэнтацыя новай сядзібы Партыі БНФ. Партыйны офіс зараз месьціцца на вуліцы Крапоткіна, 93а.

З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая імпрэза, падчас якой лідэр партыі Аляксей Янукевіч падкрэсьліў: гістарычную сядзібу на вуліцы Машэрава, былой Варвашэні, партыйцы страцілі таму, што яна сталася цэнтрам салідарнасьці для ўсіх неабыякавых грамадзян пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сотні людзей прыходзілі ў сядзібу партыі, каб перадаць грошы, рэчы ці дапамагчы тым, хто апынуўся ў турме пасьля гвалтоўнага разгону мірнай акцыі пратэсту.

Пасьля гэтага жыльлёва-камунальныя службы Савецкага раёну Менску адмовіліся падоўжыць з кіраўніцтвам партыі дамову на арэнду займанага памяшканьня. Аляксей Янукевіч таксама адзначыў, што сёньня пытаньне свабоды, незалежнасьці і дэмакратыі ў Беларусі застаецца актуальным, як і 20 гадоў таму, калі набыла канстутыцыйную законнасьць Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Падчас прэзэнтацыі новага офісу Партыі БНФ таксама адбылося адкрыцьцё выставы мастацкай суполкі «Пагоня», прысьвечанай 20-годзьдзю дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG