Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонку Алеся Бяляцкага дагледзелі на мяжы


Натальля Бяляцкая

Натальля Бяляцкая

Cупрацоўнікі Берасьцейскай мытні правялі мытны дагляд жонкі Алеся Бяляцкага Натальлі, якая вярталася з Польшчы.

У Варшаве Натальля сустракалася са сьпікерам Сэйму Польшчы Гжэгажам Схэтынам.

Супрацоўнікі мытні запрасілі яе выйсьці зь цягніка разам з усімі рэчамі. Пры гэтым яны не адказалі на пытаньне Натальлі, ці вернецца яна ў гэты ж цягнік. Яе прымусілі запоўніць дэклярацыю, хоць яна заявіла, што нічога для дэкляраваньня ня мае. Потым падрабязна праверылі ўсе рэчы. Пасьля гэтага склалі акт мытнага дагляду Натальля пасьпела вярнуцца на цягнік і даехала ім да Менску.
XS
SM
MD
LG