Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргу па таннае мяса ў Менску займаюць а трэцяй гадзіне раніцы

  • БелаПАН

Чаргу па мяса ў фірмовай краме "Пераможны" УП "Менскі холадакамбінат № 1" займаюць а трэцяй гадзіне раніцы, распавёў адзін з пакупнікоў карэспандэнту БелаПАН. Гадзінамі стаяць у чарзе ён вымушаны, патлумачыў мінчанін, "таму што падманваюць, кажуць, што ва ўсіх крамах мяса ёсьць, а ў крамах нічога няма". А на рынку сьвініна ў два з паловай разы даражэйшая, тлумачыць свой выбар крамы мужчына.




Варта адзначыць, што, дачакаўшыся чаргі, некаторыя пакупнікі не абмяжоўваюцца адным кавалкам мяса, бяруць да 10 кг і больш. Некаторыя, каб не хваляваць астатніх празьмерным апэтытам, пакідаюць купленае ў ячэйцы захаваньня і зноў займаюць чаргу.

Вэрсіі, навошта суграмадзянам столькі мяса, у чарзе выказваюць розныя. Адны лічаць, што кіляграмы таннага мяса бяруць пра запас. Іншых зьдзіўляе плацежаздольнасьць пэнсіянэраў. Па словах пакупніцы, "яны кажуць, што ў іх не хапае пэнсіі, але бяруць мяшкамі - тое, што ня можа ўзяць сабе малады чалавек, якому няма калі тут стаяць, ён працуе".

Другую вэрсію разьвіў дырэктар холадакамбінату Валеры Ліпкін. Паводле яго, "мяса на горад грузіцца ўдвая больш, чым грузілі летась". Ён падкрэсьліў: "Мяса ёсьць, мы павялічылі адгрузку ў два разы, а ўжо справа іншая, што, дзе і куды, гэта ўжо разьбярыцеся", - зьвярнуўся да карэспандэнта БелаПАН Ліпкін. На ўдакладняючае пытаньне, чаму тады, на яго думку, узьнікаюць чэргі, дырэктар холадакамбінату адказаў коратка: "Расейцы".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG