Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Януковіч: Праз 10 гадоў я бачу Ўкраіну ў Эўразьвязе


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч лічыць, што будучыня Ўкраіны – у Эўразьвязе. Пра гэта ён піша ў артыкуле, апублікаваным сёньня ў The Wall Street Journal.

Прапануем пераклад некаторых фрагмэнтаў гэтага артыкула.
«Украіна пакінула сваю савецкую спадчыну далёка ззаду, а я пляную весьці краіну яшчэ далей. Гэта мая мэта – паставіць Украіну на шлях да атрыманьня паўнапраўнага сяброўства ў Эўразьвязе. Я лічу, што будучыня Ўкраіны знаходзіцца ў Эўропе. Хоць нашы гістарычныя сувязі з Расеяй будуць па-ранейшаму заставацца вельмі важнымі, то ключ да росквіту нашага народу і разьвіцьця нашых прыродных і чалавечых рэсурсаў заключаецца ў больш глыбокай і больш разьвітай інтэграцыі з Эўропай і Захадам. (...)».

«Партнэрства Ўкраіны з Захадам выходзіць за рамкі эканамічных і стратэгічных інтарэсаў. Яно таксама ўключае культуру агульных каштоўнасьцяў і спрыяньне дэмакратыі, правам чалавека і міжнароднаму міру. Маё леташняе рашэньне выдаліць зброевы ўран з нашых ядзерных рэактараў, нягледзячы на эканамічныя цяжкасьці, даказвае, што Ўкраіна сур'ёзна ставіцца да глябальнай бясьпекі і што мы зьяўляемся надзейнай апорай стабільнасьці ва ўсходнім раёне Эўропы. Было б недаравальна, калі б я тут не згадаў і пра нашу радасьць як суарганізатара Чэмпіянату Эўропы па футболе, якую мы разьдзяляем разам з нашымі польскімі сябрамі. (...)».

«Я спадзяюся, што цягам бліжэйшых 10 гадоў Украіна ўзьяднаецца са сваёй эўрапейскай сям’ёй. Мы ня можам дасягнуць гэтай мэты самі, таму мы заклікаем нашых эўрапейскіх сяброў падтрымаць нашы намаганьні. Наша будучыня залежыць ад наладжваньня цесных сувязяў з Эўразьвязам і атрыманьня паўнапраўнага сяброўства ў ім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG