Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Час змаганьня за незалежнасьць ня скончыўся”


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь віншаваньнем з нагоды 20-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці.

“Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з гэтым вялікім сьвятам – угодкамі абвяшчэньня Незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны ў 1991 годзе”, – гаворыцца ў віншаваньні.

“Нягледзячы на цяперашнюю бяду, Беларусь – незалежная дзяржава, і абавязкам кожнага з нас ёсьць даглядзець, каб мы ніколі больш яе ня страцілі, – адзначае Івонка Сурвіла. – Роля нашая – кожнага з нас – вялізарная. Новае пагадненьне з Масквой ізноў паставіла на парадак дня “саюзную дзяржаву”. Нам усім добра вядома, што гэта значыць. Калі дыктатару давядзецца выбіраць між сувэрэнітэтам і сваімі асабістымі інтарэсамі, усе мы ведаем, што ён выбірае. Мы ня можам дапусьціць, каб споўніліся пуцінскія мары пра беларускую “губэрню”. Таму час змаганьня за Незалежнасьць ня скончыўся. Жадаю вам сілы і вытрываласьці” – завяршае свой зварот старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG