Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каліта, Губарэвіч, Семянюк патрапілі пад крымінальную справу


Сяржук Семянюк

Сяржук Семянюк

Сяргей Семянюк перакананы, што супраць трох актывістаў БНФ была ўчыненая правакацыя ў тым жа стылі, як і супраць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

13.20 Пасьля допыту ў сьледчага Цэнтральнага РУУС Менску Сяргей Семянюк паведаміў Свабодзе, што яму было выстаўленае абвінавачваньне паводле артыкулу 339-2 Крымінальнага кодэксу ( Злоснае хуліганства). Максымальнае пакараньне– да 7 гадоў турмы.

Сяргей паведаміў, што актывісткам БНФ таксама інкрымінуецца зьбіцьцё вахцёркі ў часе інцыдэнту 13 жніўня.

Бліжэйшым часам сьледчы зьбіраецца правесьці вочную стаўку абвінавачаных з пацярпелымі.


Паводле спадара Семянюка, пра крымінальную справу супраць трох актывістаў БНФ па тэлефоне яму паведаміў сьледчы. Ён выклікаў усіх на допыт 25 жніўня: Алеся Каліту на 9-ю раніцы, Сяргея Семянюка – на 11.30, Максіма Губарэвіча – 26 жніўня.

Крымінальную справу завялі нібыта за пабоі ахоўніку офіснага цэнтру, у якім месьціцца новая сядзіба БНФ.

Сяргей кажа, што сапраўды быў інцыдэнт, ахоўнік ў п'яным стане ў пазапрацоўны час чапляўся да актывістаў Партыі БНФ, якія прыехалі на Сойм, і тыя яго былі вымушаныя спыніць і вывесьці з будынку, пасадзіць у таксі. Але на наступны дзень ахоўнік зьняў пабоі, у яго нібыта зламанае рабро, і напісаў пазоў, што яго зьбілі.

Сяргей перакананы, што гэта правакацыя, такая ж, якая была арганізаваная супраць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, якіх засудзілі да 2 і 4 гадоў турмы нібыта за зьбіцьцё невядомых.

Каліце, Губарэвічу, Семянюку таксама пагражае пазбаўленьне волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG