Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінсельгасхарч: рост цэнаў на мяса і малако не спыніць


Цэны на мяса-малочную прадукцыю будуць расьці і надалей, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Паўлоўскі:

«Цэны крыху падняліся, і яны будуць расьці далей, таму што выдаткі сельгасарганізацый павялічваюцца».

Паўлоўскі нагадаў, што нядаўна ў чарговы раз былі падвышаныя цэны на паліва (на 3%), і падкрэсьліў, што цана паліва таксама будзе расці. А паколькі павялічваюцца выдаткі, што ўваходзяць у структуру сабекошту малака і мяса, адпаведна будзе расьці і цана на гэтую прадукцыю, паведамляе БелаПАН.

Што да вывазу беларускай мяса-малочнай прадукцыі за мяжу, і найперш у Расею, то, як адзначыў намесьнік міністра, Беларусь ня ў сілах абмежаваць ці забараніць продаж расейцам прадукцыі, бо гэта ідзе насуперак умовам функцыянаваньня ў межах Мытнага саюзу:

«Раней была мытня, мы маглі паставіць вэтсанкантроль ці ўрачоў — цяпер у сувязі з фармаваньнем Мытнага саюзу ня можам паставіць нават міліцыю».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG