Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аштрафаваны аўтар запісу «Ўкантакце» абскардзіў прысуд


Мазырскі кіроўца Міхась Караткевіч праз адваката нарэшце атрымаў пастанову раённага суду пра пакараньне штрафам за запіс на сваёй старонцы «Вконтакте». І сёньня ён абскардзіў вырак у абласны суд.

Сам пакараны «рэвалюцыянэр», а таксама праваабаронца Ўладзімер Целяпун, які назіраў за судом, лічаць, што вырак цалкам грунтуецца на «меркаваньнях і дапушчэньнях».

«Няма ніводнага факту ці сьведкі, на які адрас і каму канкрэтна была адрасаваная інфармацыя пра збор людзей на плошчы. Невядома, ці скарыстаўся хто-кольвечы гэтай інфармацыяй. Не пазначана таксама ў пастанове, якім чынам быў парушаны парадак правядзеньня масавага мерапрыемства і што гэта за масавае мерапрыемства, якое не зафіксавана ахоўнікамі правапарадку, — кажа спадар Целяпун.

Судзьдзя Бялоцкі палічыў, што віна Міхася Караткевіча даказваецца зьместам запісу і тлумачальнай інфармацыяй: «…проста гуляць і знаходзіцца ў 19:00 на плошчы Леніна г. Мазыра», «…гэтая акцыя будзе штотыднёва! Калі на плошчы будуць тысячы людзей, гэта будзе знак таго…» (канец цытаваньня).

Даволі дзіўная выснова зроблена ў пастанове і з паказаньняў дапытанага ў судзе сьведкі спадара Ванюшкіна. Апошні патлумачыў, што інфармацыі Караткевіча «ВКонтакте» ня бачыў, з інтэрнэту даведаўся , што «людзі зьбіраюцца на знак пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнага становішча, якое склалася ў дзяржаве». Згаданы сказ судзьдзя таксама прызнаў пацьверджаньнем віны Караткевіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG