Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці — акцыя салідарнасьці зь Бяляцкім


Берасьцейскія актывісты зладзілі акцыю салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.

Падчас яе берасьцейцам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб справе Бяляцкага. Як лічыць актывіст Юры Жыдовіч, праводзіць такія акцыі трэба па ўсёй краіне, бо важна выказваць салідарнасьць з палітвязьнямі:

«Пакуль у нашай краіне будуць існаваць палітзьняволеныя, мы будзем дзейнічаць, прыцягваць увагу грамадзтва да гэтай праблемы. Нашая салідарнасьць дапаможа вязьням і іх сваякам лягчэй перажыць цяжкія часы».

12 жніўня кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачаньне ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.

XS
SM
MD
LG