Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Вус: «Дэвальвацыямі ўлады абкрадаюць простых людзей»


Дзьмітры Вус

Дзьмітры Вус

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус крытычна адазваўся пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў краіне і палітыку ўладаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Ён рабуе беларускі народ праз гэтыя дэвальвацыі. Сёньняшняя палітыка ўладаў насамрэч скіраваная на давядзеньне да галечы беларускага народу. А грунтуецца гэтая палітыка на падмане як Расеі, гэтак і Эўропы. У Расеі пад абяцаньні ўдзелу ў прыватызацыі выцягвацца танныя энэрганосьбіты, а ў Эўропы пад абяцаньні дэмакратыі — грашовыя крэдыты. Між тым абяцаньняў сваіх Лукашэнка не трымае: прыватызацыя так і не пачалася, а пасьля выбараў большасьць кандыдатаў на прэзыдэнта судзілі. Эўразьвяз мусіць перагледзіць свае санкцыі адносна беларускага рэжыму ў больш жорсткі бок, як гэта зрабілі ЗША, бо толькі візавыя абмежаваньні не даюць ніякага плёну», — гэтыя словы Дзьмітрыя Вуса перадала на волю жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Яўгенія Вус, якая бачылася з мужам у калёніі 24 жніўня.

Нядаўна Дзьмітрыя Вуса перавялі з карантыну ў атрад, дзе трымаюць у асноўным бізнэсоўцаў, даведалася Яўгенія Вус. Яе муж ня скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня і на стаўленьне з боку адміністрацыі, але адзначыў, што ў турэмным рацыёне не хапае бялкоў і вітамінаў.

Дзьмітрыя Вуса трымаюць у калёніі № 19 у Магілёве. Экс-кандыдат на прэзыдэнта быў асуджаны на 5,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG