Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты ТБМ заклікаюць змагацца за беларускамоўныя шыльды


Шыльда з памылкай, ілюстрайцыйнае фота

Шыльда з памылкай, ілюстрайцыйнае фота

Сябры ТБМ прапануюць пісаць лісты чыноўнікам Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага ды Вушацкага райвыканкамаў, бо ў гэтых раёнах нядаўна памянялі шыльды з назвамі населеных пунктаў, і новыя шыльды пераважна расейскамоўныя.

Ініцыятары кампаніі мяркуюць арганізаваць "бамбардзіроўку" лістамі 25 жніўня. Апрача як у райвыканкамы, яны раяць пісьмова зьвяртацца таксама ў Віцебскі аблвыканкам і на прадпрыемства "Белаўтадор", якое абслугоўвае аўтамагістралі Беларусі, у тым ліку ў яго абласную віцебскую філію.

Актывісты раяць складаць лісты так, каб чыноўнікі ня мелі магчымасьці адказваць на іх стандартнымі адпіскамі: да прыкладу, задаваць канкрэтныя пытаньні і апэляваць да асобных фактаў, патрабуючы патлумачыць прычыны замены старых беларускамоўных шыльдаў, кошт новых і гэтак далей.

Пытаньне пра замену шыльдаў у рэгіёне раней спрабавалі ўзьняць мясцовыя актывісты ТБМ, але Глыбоцкі райвыканкам даслаў ім фармальны адказ пра неабходнасьць абнаўленьня дарожных указальнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG