Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памежнікаў, якія не пусьцілі Алу Бодак у Літву, узнагародзілі


У сераду Беларусь адмовілася пусьціць у краіну каманду журналістаў Літоўскага тэлебачаньня (LTV). Журналістка тэлеперадачы "Панарама" Рута Ланкінінкайце на мяжы даведалася, што яна - непажаданая ў краіне асоба, і яе віза анулюецца.

У сераду Рута Ланкінінкайце ехала ў Горадню, каб пацікавіцца, як жывуць беларусы ва ўмовах абясцэньваньня валюты. «На Райгародзкім памежным посьце ўсё было добра, а на прапускным пасадзе ў Прывалцы памежнік сказаў, што я, як журналіст, зьяўляюся непажаданай асобай у гэтай краіне - пэрсона нон грата. Ён сказаў, што мая віза анулюецца, хоць акрэдытацыя сапраўдная. Высьвятляць сытуацыю параіў у Менску. Заставалася толькі павярнуць назад», - сказала DELFI Ланкінінкайце.

Аб сытуацыі журналістка паведаміла ў пасольства Літвы ў Менску.

«Аляксандр Лукашэнка адмежаваўся ад сьвету і ад Літвы, каб ніхто не даведаўся, што адбываецца ў краіне», - сказала журналістка.

Ланкінінкайце распавяла, што працуе ў Беларусі амаль шэсьць гадоў. Штогод яна з апэратарам Ёнасам Грышконісам атрымлівала службовыя візы і гадавыя акрэдытацыі, якія дазваляюць наведваць суседнюю краіну.
Віцэ-міністар унутраных справаў Раймундас Палайціс узнагародзіў двух памежнікаў, якія не прапусьціліў Літву віцэ-міністра юстыцы. Беларусі, хаця ў яе была віза.

"Ня раз мы былі затрыманыя, нас білі, і камэру разьбівалі. Думаю, апошнія мітынгі, у якіх мы ўдзельнічалі, перапоўнілі чашу цярпеньня службаў бясьпекі», - сказала журналістка.

У жніўні намесьніцы міністра юстыцыі Беларусі Але Бодак літоўскія памежнікі анулявалі візу на беларуска-літоўскай мяжы. Ала Бодак унесеная ў сьпіс ЭЗ неўязных беларускіх чыноўнікаў. У сераду віцэ-міністар унутраных справаў Раймундас Палайціс узнагародзіў двух памежнікаў, якія не прапусьцілі віцэ-міністра юстыцыі, хаця ў яе была выдадзеная памылкова амбасадай Літвы віза.

Літоўскія памежнікі таксама вярнулі назад у Беларусь судзьдзю Вярхоўнага суду Аляксея Рыбакова, які раней асудзіў экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Не ўпусьцілі ў Літву і дваіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
XS
SM
MD
LG