Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзведзеў дамовіўся з Лукашэнкам аб «больш выразнай пазыцыі»


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў паведаміў, што дамовіўся з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі партнэрамі па АДКБ пра «больш кансалідаваную і выразную пазыцыю ўнутры Арганізацыі». Дамоўленасьці будуць аформлены на бліжэйшым саміце АДКБ у Маскве.

Размаўляючы сёньня з журналістамі ва Ўлан-Удэ, ён распавёў, што ў часе апошняй сустрэчы з Лукашэнкам яны «пагаварылі і аб двухбаковым супрацоўніцтве, і досыць падрабязна пра стасункі ўнутры АДКБ».

Акрамя таго, "было выказана нямала цікавых ідэй падчас апошняга саміту ў Астане, якія, я спадзяюся, у ходзе фармальнага штогадовага саміту ў Маскве змогуць увасобіцца ў канчатковыя дамоўленасьці", - цытуе Мядзведзева ИТАР-ТАСС.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра тое, каб члены АДКБ стаялі на аднолькавых пазыцыях, і «ў выпадку непрыемнасьцяў дапамагалі адзін аднаму».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG