Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Шушкевіч: "Шчасьлівы, што памыліўся – статус Дэклярацыі быў нададзены"


25 жніўня 1991 г на нечарговай Пятай сэсіі ВС Беларусі 12-га скліканьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнай сілы. Перад гэтым старшыня ВС М. Дземянцей пайшоў у адстаўку, і сэсію вёў першы намесьнік старшыні Станіслаў Шушкевіч.

Шушкевіч: Было прапанавана надаць статус Канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб незалежнасьці. Вось тут, шчыра кажучы, мае прадчуваньні мяне падвялі. Я чамусьці быў упэўнены, што канстытуцыйную большасьць не набярэ такая прапанова. Мне здавалася, што занадта многа ў нас ёсьць сіл, якія супрацьстаяць гэтаму. Але я памыліўся, і шчасьлівы, што памыліўся, таму што такі статус быў нададзены.

У мяне было больш пытаньняў, чым адказаў, таму што наш ВС у той час усё ж такі больш глядзеў на Маскву. Я думаю, што і надалі статус Канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб незалежнасьці, таму што ў Маскве ўжо да гэтага часу было рашучае падаўленьне путчу, ужо Ельцын усім растлумачыў, што адбылося і чаму, і таму наш ВС быў у стане страху, і таму ён галасаваў за наданьне статусу Канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб незалежнасьці. Вось і ўсе мае ўражаньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG