Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра падзеі жніўня 1991 г. Прыгадвае тагачасны актывіст БНФ Вячаслаў Сіўчык.

Сіўчык: Самыя сур’ёзныя падзеі ўжо ў Менску адбываліся 24-25 жніўня 1991 г. Я ў той пэрыяд кіраваў дружынай БНФ. Акрамя дэпутатаў, якія ўвесь час былі на плошчы, а я нагадваю, што плошча была досыць магутная ў 1991 годзе, там былі і Юры Хадыка, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, але на апошнюю ноч, на 25-е, заставаўся адзін ад кіраўніцтва БНФ. І якраз у гэтую ноч дэпутаты Менскага гарсавету за ноч пасьпелі зайсьці ва ўсе будынкі, якія належалі КПСС.

З самай раніцы Віктар Івашкевіч і прадстаўнік менскай міліцыі дамовіліся ў маёй прысутнасьці аб тым, што будынкі КПСС у Менску мы мусім браць. І вось такімі супольнымі высілкамі беларускай міліцыі і нацыянальнай гвардыі (а 24 жніўня па закліку Міколы Разумава каля 2000 чалавек запісаліся ў нацыянальную гвардыю дзеля таго, каб абараняць Беларусь)
, на працягу раніцы, а пасьля і дня 25 жніўня спачатку былі аточаныя, а пасьля ўзятыя ўсе будынкі, якія належалі КПСС – райкам, абкам, гаркам і ЦК.

Ну і самыя цудоўныя ў мяне ўспаміны, гэта калі ВС у рэшце рэшт прыняў рашэньне і Беларусь стала незалежнай. Я мусіць ніколі не забуду, як выходзілі дэпутаты Вярхоўнага Савету, якія былі сьпевы, якая была радасьць у людзей. У той момант здавалася, што самы кепскі пэрыяд гісторыі нашай краіны застаўся ў гісторыі, а наперадзе будаўніцтва дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG