Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства Паліткоўскай арганізаваў Паўлючэнкаў?


У справе аб забойстве аглядальніка "Новай газеты" Ганны Паліткоўскай адбыліся сур'ёзныя зрухі: затрыманы меркаваны арганізатар гэтага злачынства. Гаворка ідзе пра падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы Дзмітрыя Паўлючэнкава, былога начальніка 4 аддзелу апэратыўна-пошукавага ўпраўленьня ГУУС горада Масквы.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Ўладзімер Маркін. "У сьледзтва ёсьць зьвесткі і аб меркаваным заказчыку злачынства, аднак пакуль даводзіць да агульнага ведама гэтую інфармацыю сьледзтва лічыць заўчасным", - сказаў ён.

Паводле зьвестак, якімі валодае "Новая газета", Зьміцер Паўлючэнкаў атрымаў заказ на забойства Ганны Паліткоўскай, калі яшчэ быў дзеючым супрацоўнікам сакрэтнага падразьдзяленьня міліцыі. Паводле вэрсіі сьледчых былы міліцыянт стварыў злачынную групу, разьмеркаваў ролі паміж яе членамі, арганізаваў незаконнае назіраньне за журналістам, забясьпечыў забойцу пісталетам і глушыцелем.

Упершыню імя Паўлючэнкава усплыло ў ходзе першага судовага працэсу па справе аб забойстве Ганны Паліткоўскай - тады ён выступіў у ролі засакрэчанага сьведкі абвінавачаньня, яго допыт праходзіў у закрытым рэжыме. Па зьвестках "НГ", ён спрабаваў увесьці сьледзтва ў зман адносна сваёй датычнасьці да забойства, выступаючы ў якасьці каштоўнай крыніцы інфармацыі, якой стала вядома пра злачынства са слоў падсудных. Менавіта па заяве Паўлючэнкава была ўзбуджаная крымінальная справа супраць Сяргея Хаджыкурбанава, якая скончылася абвінаваўчым прысудам.

Па словах сьледчых, падазрэньні аб датычнасьці Паўлючэнкава да забойства Ганны Паліткоўскай ўзьніклі адразу ж, але даказаць гэта было немагчыма да сёньняшняга дня. Паварот у гэтай справе наступіў пасьля таго, як сьледзтва атрымала каштоўныя сьведчаньні, якія выкрываюць Паўлючэнкава. Тым ня менш, афіцыйных камэнтароў аб арышце Паўлючэнкава пакуль сьледчыя не даюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG