Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларускія банкі павялічваюць тарыфы па абслугоўваньні рахункаў фізычных асобаў.

З 25 жніўня РРБ-Банк зьмяняе працэнтную стаўку за залічэньне грашовых сродкаў на бягучы рахунак фізычнай асобы ў беларускіх рублях, якія паступілі па банкаўскім рахунку, да 1,5% ад залічанай сумы.

Гэта ня тычыцца залічэньня сродкаў па заробку і прыроўненых да яго выплат у адпаведнасьці з дамовамі, заключанымі банкам з адпраўнікамі грашовых сродкаў.

На сёньняшні момант плата роўная 1% ад сумы, паведамляе сайт "Інфабанк".
XS
SM
MD
LG