Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў Міністэрству энэргетыкі і «Газпрому» найбліжэйшым часам вызначыць «інтэграцыйны паніжальны каэфіцыент» цаны паставак расейскага газу ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

«Прынята прынцыповае рашэньне, што з 2012 году цана газу для Беларусі будзе вызначацца з выкарыстаньнем адмысловага „інтэграцыйнага паніжальнага каэфіцыента“. Якім павінен быць каэфіцыент, прашу ў самы блізкі час вызначыць удзельнікам эканамічнай дзейнасьці і Міністэрству энэргетыкі, зь беларускімі калегамі распрацаваць», — заявіў расейскі прэм’ер-міністар на паседжаньні ўраду Расеі.

Рашэньне пра ўвядзеньне каэфіцыента Ўладзімер Пуцін агучыў 15 жніўня пасьля паседжаньня ўраду саюзнай дзяржавы. Прэм’ер-міністар падкрэсьліў, што ў межах інтэграцыйных працэсаў дзяржавы павінны выйсьці на ўмовы роўнай канкурэнцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG