Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцеец перайшоў польскую мяжу ў пошуку працы


26-гадовы хлопец, якога затрымалі памежнікі, апавёў, што хацеў працаўладкавацца ў Польшчы, бо на радзіме працы знайсьці ня мог. З сабой у яго быў пашпарт, ваенны білет, дакумэнты пра сярэднюю і сярэднюю спэцыяльную адукацыю, мапа, а таксама сьлясарныя прылады.

Зінаіда Міхнюк, намесьніца старшыні прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці зь Берасьця, мяркуе, што на такія крокі людзі ідуць ад адчаю:

«Апошні час мы ўжо пэрыядычна з такой праблемай сутыкаемся. Прычынай гэтаму — нізкія заробкі. Бо ў Берасьці фактычна толькі на „газаапараце“ рабочыя больш-менш годна зарабляюць. Дзесьці ў сярэднім два мільёны рублёў. На іншых жа прадпрыемствах заробкі меншыя, людзі вымушаныя выжываць, даведзеныя да адчаю».

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG