Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Аляксандра Класкоўскага не атрымлівае ад сына лістоў


Людміла Класкоўская
Людміла Класкоўская
Людміла Класкоўская, маці Аляксандра Класкоўскага, асуджанага за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня на 5 гадоў турмы, кажа, што не атрымлівае ад свайго сына лістоў. З гэтай нагоды яна адправіла ў шклоўскую турму адмысловую тэлеграму яшчэ тыдзень таму. Аднак адказу пакуль не атрымала.

Людміла Класкоўская: «Я напісала яму: сынуля мой любы, не атрымліваю ад цябе ніводнага ліста. Чаму так? Напішы мне, мой добры, бо я вельмі хвалююся — што з табой? На вялікі жаль, да сёньняшняга дня я не атрымала нават паштовага паведамленьня, што тэлеграма дастаўленая. Сёньня я патэлефанавала на пошту, і мне сказалі, што будуць займацца гэтым пытаньнем. Паводле слоў жонкі, ён піша ёй лісты і ў іх паведамляе, што працуе на лесапавале. Што прасіў перадаць якуюсьці перадачу. А вось наўпроставага кантакту са мной, з маці, няма.

А я тым часам падыходжу да свайго юбілею — мне хутка 55 гадоў. Гэта час, калі падводзяцца вынікі жыцьця. І я вельмі спадзяюся, што да гэтага часу сын дашле мне ліст. Вельмі сумую па сыну — мы зь ім верасьнёўскія — у мяне 14-га дзень нараджэньня, а ў яго — 26 верасьня. Чакаю цябе вельмі, мой дарагі сынок».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG