Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рынкавых умовах дзяржаўныя газэты "каменя на камені не пакінуць ад так званых незалежных газэт", заявіў міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Шэф-рэдактар газэты "Наша ніва" Андрэй Дынько пракамэнтаваў гэта наступным чынам: "Нічога дзяржаўнага ў сёньняшніх "дзяржаўных СМІ" няма. Дзяржаўныя СМІ павінны даваць слова ўсяму палітычнаму спэктру, розным поглядам".

"Я не толькі не баюся, але і ўпэўнены, што ў рынкавых умовах большасьць нашых газэт ("Советская Белоруссия", "7 дней" і іншыя) каменя на камені не пакінуць ад так званых незалежных газэт, — заявіў міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі 23 жніўня падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце агенцтва БелТА. — Рэйтынгі нашых выданьняў значна вышэйшыя за гэтак званыя апазыцыйныя газэты, а па колькасьці падпісчыкаў — гэта проста неба і зямля".

На інтэрнэт-форумах дзяржаўных выданьняў людзі ўжо адкрыта пацяшаюцца, кажуць пра тое, што ёсьць дзьве рэальнасьці — у адной людзі жывуць, а другая — у дзяржаўных СМІ
"Больш за тое, — дадаў міністар, — нашы выданьні ў няпросты эканамічны час у стане выйсьці на самаакупнасьць. Але мы трымаем невялікую падушку бясьпекі".

На пытаньне, чаму тады на дзяржпрадпрыемствах і ва ўстановах існуюць абавязковыя пляны падпіскі на дзяржаўныя выданьні, якія ніхто не жадае выпісваць добраахвотна, Праляскоўскі адказаў: "Гэта больш пытаньне да кіраўнікоў прадпрыемстваў. Але я ня бачу нічога дрэннага ў тым, што на прадпрыемстве, у цэху будуць знаходзіцца газэты і часопісы. Гэта, на маю думку, зусім нават нядрэнна. Лічу, што на прадпрыемствах газэты і часопісы павінны быць".

Кіраўнік Мінінфарму таксама сьцьвярджае, што ў краіне не існуе праблемы распаўсюджваньня альтэрнатыўнай інфармацыі. "Гэта вялікія казкі нашай апазыцыі, што яе ў чымсьці заціскаюць, не пускаюць кудысьці. Яна часта сама нікуды не ідзе", — заявіў ён.

У той жа час кіраўнік Мінінфарму прызнаў, што некаторыя дзяржаўныя СМІ займаюць "не заўсёды аб'ектыўную пазыцыю, поўнасьцю ігнаруюць недахопы", і міністэрства "крытыкуе іх за бяззубасьць". "Ёсьць і іншая крайнасьць: выданьні, дзе няма ніводнага добрага слова пра краіну, грамадзтва, дзе радуюцца ўсім паражэньням", — дадаў Праляскоўскі.

Гэтыя выказваньні міністра інфармацыі мы папрасілі пракамэнтаваць шэф-рэдактара газэты "Наша ніва" Андрэя Дынько:

"Дзяржаўныя выданьні і пры цяперашніх няроўных і спрыяльных для іх умовах ня могуць цалкам задаволіць попыт на інфармацыю. Нібыта ў
Дзяржаўныя выданьні і пры цяперашніх няроўных і спрыяльных для іх умовах ня могуць цалкам задаволіць попыт на інфармацыю.

рынкавых умовах яны кагосьці здольныя апярэдзіць. Сама такая пастаноўка пытаньня выклікае іронію.

Нагадаю, што ў цывілізаваных краінах якраз-такі ёсьць дзяржаўныя СМІ, якія там называюць грамадзкімі СМІ. У Беларусі дзяржаўных мэдыяў няма. Лукашэнкаўцы любяць усё тое, што яны прысабечылі, называць дзяржаўным. Насамрэч нічога дзяржаўнага ў гэтых СМІ няма. Дзяржаўныя СМІ павінны даваць слова ўсяму палітычнаму спэктру, розным поглядам. У нас жа ў дзяржаўных СМІ толькі адзін палітык, гэта мэдыі, якія належаць адной палітычнай групе.

Сапраўды грамадзкія СМІ павінны быць максымальна незалежнымі, як "National Public Radio" ў ЗША, ВВС у Брытаніі. Як гэта робіцца ў Польшчы? У кіраўніцтва грамадзкага тэлебачаньня выбіраюцца кандыдаты ад розных палітычных сілаў, ад грамадзкасьці, інтэлектуалаў, каб гэта было незалежнае люстэрка, у якое ўсе могуць глядзецца. Калі ўзяць скандынаўскія краіны, дык там нават ёсьць закон, паводле якога ў кожнай мясцовасьці павінны быць мінімум дзьве газэты рознага кірунку. Калі адна зь іх слабая, то дзяржава дае ёй фінансавую дапамогу, каб была канкурэнцыя".

Што тычыцца словаў Праляскоўскага пра "казкі нашай апазыцыі, што яе ў
Уключыце тэлебачаньне, на першым канале — Лукашэнка, на другім, трэцім і чацьвёртым — той жа Лукашэнка. А ці можна там убачыць нават не апазыцыйнага палітыка, а, напрыклад, пісьменьніка Ўладзімера Арлова?

чымсьці заціскаюць, не пускаюць кудысьці", то Андрэй Дынько раіць спадару Праляскоўскаму "не сьмяшыць людзей":

"Тры гады "Народную волю" і "Нашу ніву" забаранялі прадаваць у кіёсках. Ці можна купіць у кіёску сёньня цудоўную газэту "Новы час"? Ці выдатнае інтэлектуальнае выданьне, часопіс "Архэ"? Не, ня знойдзеш іх там. Уключыце тэлебачаньне, на першым канале — Лукашэнка, на другім, трэцім і чацьвёртым — той жа Лукашэнка. А ці можна там убачыць нават не апазыцыйнага палітыка, а, напрыклад, пісьменьніка Ўладзімера Арлова? Нават на інтэрнэт-форумах дзяржаўных выданьняў людзі ўжо адкрыта пацяшаюцца, кажуць пра тое, што ёсьць дзьве рэальнасьці — у адной людзі жывуць, а другая — у дзяржаўных СМІ".
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG