Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адама Бяляцкага аштрафавалі на 350 тысяч рублёў


Акцыя "Стоп-бэнзін" 22 жніўня
Акцыя "Стоп-бэнзін" 22 жніўня
Сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага Адама затрымалі 22 жніўня на акцыі "Стоп-бэнзін".

Яго зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыянтам.

Справу разглядаў судзьдзя Леанід Ясяновіч.

Увечары 22 жніўня аўтааматары плянавалі правесьці ў Менску акцыю "Стоп-бэнзін" супраць чарговага павышэньня коштаў на паліва. Цэнтар гораду быў перакрыты ДАІ. Адам Бяляцкі спыніў свой аўтамабіль на скрыжаваньні праспэктаў Незалежнасьці і Машэрава, уключыў аварыйны сыгнал і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Машыну пагрузілі на эвакуатар, Бяляцкаму надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну ДАІ і павезьлі ва УЎС Цэнтральнага раёну Менску. Там у дачыненьні да затрыманага склалі пратакол, абвінаваціўшы яго ў адміністрацыйным правапарушэньні па артыкуле "дробнае хуліганства". Як вынікае з пратаколу, Адам Бяляцкі аблаяў матам супрацоўнікаў ДАІ.

Адам Бяляцкі стаў адзіным затрыманым падчас учорашняй акцыі "Стоп-бэнзін".


Сына Алеся Бяляцкага Адама судзяць за дробнае хуліганства.

Акцыя «Стоп-бэнзін» 22 жніўня. Онлайн-рэпартаж
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG