Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж літоўскай чыноўніцы кіруе менскім бюро швэдзкай адвакацкай канторы


Эгідзіюс Бярнатас, муж замешанай у "справе Бяляцкага" кіраўніцы дэпартамэнту міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Літвы Аўшры Бярнацене, у 2008 годзе заснаваў у Менску бюро швэдзкай адвакацкай канторы «Glimstedt».

Э.Бярнатас дагэтуль зьяўляецца адказным за апэрацыі фірмы ў Беларусі, у тым ліку курыруе паслугі, якія аказваюць кліентам калегі зь бюро ў Менску. Бярнатас і ягоная група юрыстаў працуюць пераважна ў галіне энэргетыкі і публічнага сэктару Літвы, вырашаючы пытаньні, зьвязаныя з партнэрствам публічнага і прыватнага сэктараў, канцэсіямі і інфраструктурнымі праектамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG