Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cеткавыя "рэвалюцыянэры" заклікаюць падтрымаць лібійскіх паўстанцаў


Амбасада Лібіі ў Менску

Амбасада Лібіі ў Менску

Інтэрнэт-супольнасьць "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" зьвярнулася да беларусаў з заклікам несьці да лібійскай амбасады перавязаныя белымі стужкамі кветкі, паштоўкі і лісты з пажаданьнямі.

Каардынатары "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", віншуючы лібійскі народ з "вызваленьнем ад 40-гадовага прыгнёту", адзначаюць, што "ва ўсім сьвеце натоўпы людзей прыходзяць да амбасадаў гэтай краіны, каб падзяліць радасьць з лібійскім народам".

"У аўторак 23 жніўня на працягу ўсяго дня прыходзіць да амбасады Лібіі ў Менску па адрасе вуліца Беларуская, 4 (станцыя мэтро Першамайская). Прыносьце кветкі, паштоўкі і лісты з пажаданьнямі лівійскага народа, прывязвайце белыя стужачкі да агароджы дыппрадстаўніцтва (кветкі і пажаданьні таксама просім прывязваць такімі стужачкамі)", – заклікаюць каардынатары Інтэрнэт-супольнасьці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG