Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына Алеся Бяляцкага Адама судзяць за дробнае хуліганства


Затрыманага 22 жніўня падчас акцыі "Стоп бэнзін" Адама Бяляцкага супрацоўнікі ДАІ даставілі ў Цэнтральны РУЎС, дзе ён будзе знаходзіцца да суду.

12.00 Пачалося паседжаньне суду.

11.05 Адама вінавацяць у незэнзурнай лаянцы і супраціву работнікам міліцыі. Cправу будзе разглядаць судзьдзя Леанід Ясяновіч.

На яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне артыкулу 17.1 Кодэксу адміністрацыйных правапарушэньняў – дробнае хуліганства, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна". Судовае паседжаньне прызначана ў Цэнтральным судзе сталіцы а 10 раніцы 23 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG