Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПРОЙДУЦЬ...


...дажджы. Вецер заходні, парывісты. Тэмпэратура: 15-22


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:


У Менску сустрэча намесьнікаў прэм’ер-міністраў краінаў СНД.

У цэнтры «Белэкспа» (вул. Я. Купалы, 27) адкрываюцца дзьве выставы-кірмашы: «Нашым дзецям» і «Прывітаньне, школа!»

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ір сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым ва Ўлан Удэ.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустракаецца з прэзыдэнтам Сэрбіі Барысам Тадзічам у Бялградзе.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн у Японіі.

Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы і маладыя эканамісты сустракаюцца ў Ліндаў, Аўстрыя.

Агульнаэўрапейскі дзень Памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.

Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю людзьмі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1430 – палякі сарвалі каранацыю вялікага князя літоўскага Вітаўта.

1939 – у Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава-Рыбэнтропа.

1943 – Чырвоная армія разграміла немцаў у бітве на Курскай дузе.

1956 – савецкія танкі ўварваліся на вуліцы Будапэшту.

1989 – Акцыя «Балтыйскі шлях»: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільнюс–Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.

У гэты дзень нарадзіліся:


1880 – расейскі пісьменьнік Аляксандар Грын.

1917 – беларускі паэт Пімен Панчанка.

У гэты дзень памерлі:


1847 – Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фальклярыст.

1978 – беларускі паэт Анатоль Астрэйка.

МІНУС 365:


М.Аўрамчык "Як ствараўся сказ пра Лысую гару"


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Усё было мне міла тут:
Над Нёманам зялёны кут,
Палі шырокія, узгоркі,
I смоль сасны, і ў небе зоркі,
I пах асіны гаркаваты,
Сады зялёныя ля хаты,
I гучны перазвон крыніц,
I сполах вечарам зарніц,
I Нёман мой, як шкло, празрысты,
I маладзік у небе чысты,
I шумны за ракой начлег,
Дзяўчат-красунь вясёлы сьмех,
I кроплі жнівеньскай расы,
На лузе першы звон касы,
I кожнае жывое слова
Прыветнай беларускай мовы...


Анатоль Астрэйка
XS
SM
MD
LG