Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда: журналіст «Белсату» апраўданы


22 жніўня ўвечары ў Лідзе скончыўся разгляд адміністрацыйнай справы Сяргея Карпенкі, якога затрымалі падчас маўклівай акцыі 22 чэрвеня. Суд не знайшоў у ягоных дзеяньнях складу правапарушэньня.

Сяргей Карпенка зазначае, што міліцыянты склалі на яго два пратаколы — аб дробным хуліганстве і аб непадпарадкаваньні. Аднак яму ўдалося знайсьці відэа свайго затрыманьня: на яго адразу начапілі кайданкі, хоць ён не аказваў ніякага супраціву. Напэўна, гэта паўплывала на рашэньне суду, мяркуе журналіст, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG