Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Плятформа": У івацэвіцкай калёніі зьбілі зьняволеных


У інфармацыйна-асьветніцкую ўстанову "Плятформа" паступіла паведамленьне пра масавае зьбіцьцё зьняволеных у папраўчай калёніі № 5 у Івацэвічах.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар "Плятформы" Андрэй Бандарэнка, з просьбай аб дапамозе зьвярнулася маці асуджанага Раміза Мамедава, які ўтрымліваецца ў гэтай калёніі.

"На сёньняшні дзень ня ўсе дэталі паведамленьня ўдалося спраўдзіць, аднак дакладна вядома, што 27 ліпеня ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу) супрацоўнікі калёніі жорстка зьбілі шасьцярых зьняволеных. Двое зьняволеных былі дастаўлены ў гарадзкую лякарню, адзін зь іх — на насілках. Астатнім пацярпелым дапамогу аказвалі ў калёніі", — паведаміў Бандарэнка.

Двое зьняволеных былі дастаўлены ў гарадзкую лякарню, адзін зь іх — на насілках
Ён адзначыў, што ў калёніі інфармацыю пра зьбіцьцё абверглі, назваўшы яе не адпаведнай рэчаіснасьці. Першапачаткова намесьнік начальніка Мікалай Шаршуновіч прапанаваў Андрэю Бандарэнку сустрэцца ў Івацэвічах і абмеркаваць гэтую інфармацыю. "Намесьнік начальніка калёніі папрасіў 10 хвілінаў для ўзгадненьня з кімсьці маючай адбыцца сустрэчы, аднак больш яго пачуць не ўдалося і на тэлефонныя званкі ніхто не адказвае", — сказаў Бандарэнка.

Установа "Плятформа" зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру, дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і ўпраўленьне ўласнай бясьпекі МУС з патрабаваньнем правесьці праверку названых фактаў і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых. "На жаль, на сёньняшні дзень няма вынікаў працы гэтых арганізацый па фактах катаваньняў у глыбоцкай калёніі. Больш за тое, на Юрыя Лінга, які агучыў гэтыя факты, заведзена некалькі адміністрацыйных спраў", — адзначыў Бандарэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG