Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палажанка патрабуе прыцягнуць да суду кіраўніцтва Горацкай калёніі


Наста Палажанка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем завядзеньня крымінальнай справы на адміністрацыю выпраўленчай калёніі №9 у Горках.

Як падае сайт “Маладога Фронту”, у лісьце актывістка заклікае генпракурора “спыніць тое беззаконьне, якое робіцца ў Горкаўскай калёніі № 9, дзе знаходзіцца лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Вось ужо больш за месяц ад яго не было лістоў, да Дашкевіча не пускаюць адваката. Адміністрацыя калёніі тройчы, без тлумачэньня прычынаў, адмаўляла адвакату ў сустрэчы з Дашкевічам”.

На думку Насты Палажанкі, “тое, што адміністрацыя калёніі хавае інфармацыю пра Дашкевіча, дае падставу меркаваць, што яго жыцьцю й здароўю пагражае небясьпека”.

Яна лічыць, што “ў дачыненьні да лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча зьдзяйсьняецца злачынства”.

Палажанка нагадвае, што ў артыкуле 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што супрацьдзеяньне аказаньню прававой дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь забараняецца. Грубае парушэньне канстытуцыйных правоў і свабодаў (у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогаю адваката, замацаванае ў артыкуле 62 Канстытуцыі), цягнуць за сабой крымінальную адказнасьць, прадугледжаную артыкулам 190 КК Рэспублікі Беларусь.

Актывістка просіць Генпракурора Рыгора Васілевіча правесьці праверку ў парадку арт. 174 КПК і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, вінаватых у парушэньні правоў і свабодаў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Зьмітра Дашкевіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG