Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы будуць абменьвацца мясам у інтэрнэце


У Беларусі анансавалі інтэрнэт-рэсурс, закліканы дапамагчы грамадзянам у набыцьці мяса. Пакуль што па паказаным адрасе разьмешчана толькі застаўка з абяцаньнем, што кантэнт "хутка будзе".

Няясна таксама, на што канкрэтна карыстальнікі рэсурсу будуць "абменьваць" мяса: толькі на грошы ці таксама і на іншыя прадукты.

Раней для жыхароў Беларусі быў адкрыты "віртуальны абменьнік валюты". Яго стваральнікі адрэагавалі на недахоп валюты ў абменных пунктах краіны і прапанавалі ахвотным абменьвацца кантактамі, каб купляць валюту адзін у аднаго.

"Абменьнік мяса" быў праанансаваны на фоне паведамленьняў аб дэфіцыце гэтага прадукту ў беларускіх крамах. Мясныя паўфабрыкаты з продажу не зьнікалі, а з купляй сырога мяса ўзьніклі складанасьці. Фэрмэры сталі прадаваць больш мяса перакупнікам з Расеі (якія, як паведаміў агенцтву Інтэрфакс-Захад нейкі прадпрымальнік, гатовыя плаціць больш высокую цану, чым беларускія гандляры, і пры гэтым разьлічвацца валютай).

"Абменьнік мяса", як і яго папярэднік - "абменьнік валюты" - створаны ў даменнай зоне Швэйцарыі. Хто займаецца стварэньнем рэсурсу, не ўдакладняецца.
XS
SM
MD
LG