Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 тысячы аўто на беларуска-літоўскай мяжы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Прыкладна 2 тысячы грузавых аўтамабіляў чакаюць чаргі на перасячэньне беларуска-літоўскай мяжы.








Дадзеныя Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, па стане на 10 гадзінаў раніцы 22 жніўня:
  • пункт пропуску "Катлоўка" – 800 грузавых аўтамабіляў,
  • "Беняконі" — 650,
  • "Прывалка" — 500.


З літоўскага боку ў "Катлоўцы" чаргі чакаюць 300 грузавікоў, у "Беняконях" — 150.

Памежны пункт "Каменны Лог – Мядзінінкай", які ў суткі прапускаў тысячу-паўтары аўтамабіляў, да 23 жніўня закрыты з літоўскага боку на рамонт.

У сувязі з гэтым памежны пункт "Катлоўка" працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Раней гэты пункт пры прапускной здольнасьці 350 грузавых аўтамабіляў прапускаў 450—500, цяпер — 600.
XS
SM
MD
LG