Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 жніўня ў Менску заплянавана чарговая акцыя "Стоп-бэнзін"


Акцыя "Стоп-бэнзын", архіўнае фота

Акцыя "Стоп-бэнзын", архіўнае фота

Новая акцыя «Стоп-бэнзін» стане рэакцыяй на шостае сёлета падвышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі.

У панядзелак а 19.00 неабыякавыя маюць намер стыхійна сабрацца на розных вуліцах, прылеглых да праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў у Менску, і выехаць у цэнтар, каб заблякаваць рух.

Кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «За Аўто» Арцём Шаркоў паведаміў “Салідарнасьці”, што сам ён даведаўся пра акцыю ад аўтамабілістаў.

“Вядома, што акцыя пройдзе ў фармаце 7 чэрвеня. Не магу выказаць здагадку, ці стане яна масавай, нягледзячы на летні сэзон”, — заявіў Шаркоў, падкрэсьліўшы, што Рух «За Аўто» не зьяўляецца арганізатарам акцыі.

У Беларусі цэны на бэнзын 20 жніўня зноў вырасьлі на 3%. Гэта ужо шостае падаражаньне бэнзін сёлета.
XS
SM
MD
LG