Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І сьляза, і кубак славы

Аляксандар Лукашук

Пошукавыя сыстэмы цывілізацыі заснаваныя на імёнах – менавіта так пішуць пра нараджэньне і сьмерць, герояў і тыранаў, свабоду і рабства летапісцы і гісторыкі ад Герадота да журналістаў, бо што такое гісторыя без людзей – так, радыёактыўны пэйзаж, бязводная пустыня, абветраны камень.

Больш за год гучалі ў эфіры “Свабоды” беларускія імёны, якія знайшоў і ажывіў сваім магічным пяром Уладзімер Арлоў.

Энцыкляпэдыя імёнаў, безь якіх не было б Беларусі, безь якіх яна ня мела б сэнсу, па якіх пралілася не адна сьляза і за якія падняўся не адзін вітальны кубак, адкрываецца імёнамі двух нацыянальных герояў, двух Тадэвушаў, Рэйтана і Касьцюшкі, завяршаецца партрэтам бабулі аўтара Аўгіньні – бо безь яе не было б і аўтара – вандроўніка ў часе і прасторы, як і бяз нашых бабуляў не было б і нас, чытачоў гэтай кнігі.

Аляксандар Лукашук,
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода
XS
SM
MD
LG