Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 20-21 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

залевы І НАВАЛЬНІЦЫ...


...але цёпла: удзень да +21, а на паўднёвым усходзе – да +23 градусаў.

Не праходзьце міма:


20 жніўня, Пінск. У катэдральным саборы ў імя Ўзьнясеньня Прасьвятой Дзевы Марыі адбудзецца ўрачыстая літургія ў памяць кардынала Казіміра Сьвёнтка. У гэты дзень кожны зможа памаліцца ля саркафагу зь целам кардынала. Пачатак у 12:00.

20 жніўня ад 13:00 да 17:00 у Цэнтральным парку імя Горкага таварыства абароны жывёл «Эгіда» правядзе акцыю па бясплатнай раздачы бадзяжных жывёл.

20-21 жніўня, Мадрыд. Больш як 500 маладых людзей зь Беларусі возьмуць удзел у міжнароднай сустрэчы ў Мадрыдзе ў гонар Усясьветнага дня моладзі.

21 жніўня ў 9:00 грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Лібіі, змогуць пакінуць краіну на вайсковым караблі «Трыва». Карабель пойдзе з Трыпалі, як мяркуецца, на Мальту.

Таксама ў гэты дзень:


20 жніўня 1991 году на шматлюдным мітынгу ў Менску абвешчана аб стварэньні Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.

У Маскве Болей за 100.000 чалавек выйшлі да будынка парлямэнту СССР, пратэстуючы супраць змоўшчыкаў, што жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.

20 жніўня 1924 году ў Празе на першым зьезьдзе беларускіх студэнтаў створана «Аб'яднаньне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў» (АБСА).

20 жніўня 1937 году ў Саратаве арыштаваны сакратар Беларускай Акадэміі Навук Вацлаў Ластоўскі. Празь некалькі месяцаў яго расстралялі.

21 жніўня 1941 году ў Менску створаная Беларуская Незалежніцкая Партыя.

21 жніўня 1968 году пачалася інтэрвэнцыя войскаў Варшаўскага пакту на чале з СССР у Чэхаславаччыну.

Нарадзіліся:


20 жніўня: бэльгійскі пісьменьнік Шарль дэ Кастэр, аўтар “Легенды пра Ўленшпігеля”, польскі празаік Баляслаў Прус, які напісаў раманы “Лялька” і “Фараон”.

Памерлі:


20 жніўня 1919 памёр археоляг, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху Іван Луцкевіч. Пасьля сьмерці зь ягонай калекцыі быў створаны славуты Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча


Ёсьць нагода:


20 жніўня Эстонія сьвяткуе Дзень аднаўленьня незалежнасьці


МІНУС 365:


Беларусь будзе ўзначальваць АДКБ


Цытата на памяць:


«Дзьве асаблівасьці кінуліся мне ў вочы на беларускім полі: эўропэйскасьць выгляду і энэргічнасьць Івана Луцкевіча. Вока, прызвычаенае да беларускай дэмакратычнай, казаў той, нядбайнасьці ці проста нічым незакрытай неахайнасьці ў вопратках і апрананьні, было прыемна заваблена эўропэйскай, скажу я, акуратнасьцю ў яго скромным касьцюме. Тое самае было і ў манерах, і ў абыходжаньні з людзьмі. Вуха, прызвычаенае да славеснае размазьні, бясконца-нуднай гутаркі ці маркотнай маўклівасьці замучаных ідэйнасьцю грамадзян Беларусі, было прыемна заваблена сьціснутай, кароткай і цэннай, а глаўнае энэргічна-рашучай гутаркай гэтага правадыра беларускага руху.”

Максім Гарэцкі: «Успаміны пра Івана Луцкевіча“
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG