Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Літвы стварыў рабочую групу па справе Бяляцкага


Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс
Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс стварыў рабочую групу для ацэнкі абставінаў выдачы афіцыйнаму Менску банкаўскіх дадзеных кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. Ён даручыў прадставіць высновы цягам тыдня.

Паводле падпісанага 19 жніўня распараджэньня ў працоўную групу ўключаны 15 чалавек, а яе кіраўніком прызначаны дарадца па зьнешняй палітыцы Лаймонас Талат-Келпша.

У складзе рабочай групы таксама супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі, Міністэрства ўнутраных спраў, службы прэм’ера, Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі, Міністэрства замежных спраў і іншыя чыноўнікі, паведамляе DELFI.

Рабочая група павінна ацаніць абставіны перадачы Беларусі банкаўскіх дадзеных Бяляцкага і прадставіць прапановы па рэглямэнтацыі абмену інфармацыяй паміж дзяржаўнымі ўстановамі ў межах дамовы аб прававой дапамозе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG