Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Фільм Аляксандра Лукашука і Юрыя Гарулёва “Дэпутаты” (1991) – адзіны, дзе засьнятая праца дэпутатаў БНФ у дні путчу і ў часе падрыхтоўкі дакумэнтаў да сэсіі ВС, якая абвясьціла незалежнасьць Беларусі.

Як прыгадваюць самі дэпутаты, на плошчы ў жніўні 91-а і ў дні путчу, і ў час падрыхтоўкі надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету фатографаў і кінадакумэнталістаў было шмат, а вось у пакоі 363 Дома ўраду, дзе працавалі дэпутаты Апазыцыі БНФ, здымаў толькі кінаапэратар гэтага фільму. Што і робіць гэтыя кадры сапраўды ўнікальным гістарычным дакумэнтам.

На відэа зьнятыя Валянцін Голубеў, Барыс Гюнтэр, Лявон Дзейка, Уладзімер Заблоцкі, Валер Зяленін, Сяргей Навумчык, Зянон Пазьняк, Уладзімер Станкевіч, Алег Трусаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG