Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 жніўня 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БУДЗЕ...


...ясна, без ападкаў. Тэмпэратура: 15-23.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:


Грамадзкія актывісты плянуюць вулічныя акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў некаторых гарадах Беларусі.

Сустрэча зь Лявонам Баршчэўскім у рамках кампаніі «Будзьма», якая арганізуе сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня, прысьвечаныя 20-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Офіс Таварыства беларускай мовы, вуліца Румянцава, 13, пачатак а 18.00.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн наведвае Манголію, а ў другой палове дня падаецца ў Японію.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пачынае двухдзённы візыт на Балканы, яна наведае Заграб у Харватыі, Бялград у Сэрбіі і Падгорыцу ў Чарнагорыі.

У Жэнэве на надзвычайнае пасяджэньне зьбіраецца Рада па правах чалавека, каб абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1864 – падпісана Першая Жэнэўская канвэнцыя, створана таварыства Чырвонага крыжа.

1941 – нямецкія войскі даходзяць да Ленінграду і пачынаюць блякаду гораду.

1991 – Надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савета Расейскай Фэдэрацыі зацьвердзіла чырвона-сіне-белы сьцяг (трыкалёр) у якасьці афіцыйнага сымбалю Расеі. Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву. Змоўшчыкі з ГКЧП арыштаваныя.

У гэты дзень нарадзіліся:


1869 – францускі кампазытар Клёд Дэбюсі.

1874 – нямецкі філёзаф Макс Шэлер.

1902 – нямецкая кінарэжысэрка Лені Рыфэншталь.

1920 – амэрыканскі пісьменьнік-фантаст Рэй Брэдбэры.

У гэты дзень памерлі:


1891 – чэскі пісьменьнік і журналіст Ян Нэруда.

1978 – беларускі паэт, празаік, публіцыст і крытык Піліп Пестрак.

1988 – беларускі празаік, драматург і літаратуразнаўца Віталь Вольскі.

МІНУС 365:


Ларыса Геніюш і сталіназаўры.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Ёсьць цяжэйшыя злачынствы, чым спальваньне кніжак. Адно з такіх злачынстваў – не чытаньне кніжак».

Рэй Брэдбэры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG