Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На знак салідарнасьці з палітвязьнем віцебскія актывісты расклеілі два дзясяткі партрэтаў Андрэя Саньнікава. Акцыя знарок была праведзена 19 жніўня: 8 месяцаў таму адбыліся прэзыдэнцкія выбары і грамадзкія пратэсты ў Менску, у арганізацыі якіх быў абвінавачаны былы кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду.

Партрэты Андрэя Саньнікава зьявіліся ў Віцебску на цэнтральных вуліцах. Паводле тых, хто займаўся расклейкай, мінакі таксама гаварылі пра салідарнасьць з палітвязьнямі і жадалі Андрэю Саньнікаву здароўя і вытрымкі ў зьняволеньні. Ён адбывае 5 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму ў Наваполацку на Віцебшчыне.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG