Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда: судзяць журналіста Сяргея Карпенку


У судзе Лідзкага раёну пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Сяргея Карпенкі, які супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат". Яго затрымалі падчас маўклівай акцыі 22 чэрвеня, празь месяц міліцыянты склалі пратакол. Паведамляе наш карэспандэнт.

Адміністрацыйную справу Сяргея Карпенкі пачаў разглядаць судзьдзя Максім Філатаў. Ня ўсе сьведкі з боку міліцыі, у тым ліку кіраўнік раённай міліцыі Мянько, прыйшлі ў суд, таму працяг разгляду будзе ў панядзелак 22 жніўня.

Сяргей Карпенка распавёў: "Два пратаколы яны склалі на мяне — 22 ліпеня, празь месяц пасьля затрыманьня. І мне далі на подпіс, і я напісаў, што гэта фальсыфікацыя і я ня згодны з тым, што там напісана. Першы: 17, пункт 1 — хуліганства. І 24, пункт 3 — супраціў супрацоўнікамі міліцыі".

Сяргей Карпенка не праводзіў на маўклівай акцыі відэаздымкі, быў у гэты час на плошчы ў Лідзе разам з жонкай. Яго затрымалі з ужываньнем сілы. Міліцыя здымала падзеі на плошчы на відэа, але ў судзе высьветлілася, што частка апэратыўнай здымкі з таго часу адсутнічае.

Карпенка: "З пачатку майго затрыманьня зьнікла недзе відэа. І быццам бы мяне закавалі ў кайданкі толькі каля машыны. А насамрэч гэта адбылося, і сьведкі — кіроўца, жонка мая і яшчэ адзін ёсьць, але двое стоадсоткава паказалі, што кайданкі мне начапілі адразу, калі затрымлівалі. Тут нестыкоўка".

Сяргей Карпенка працягвае: "Я ў адным пратаколе не абвінавачаны, а пацярпелы. А міліцыянт, які іх складаў, кажа: ну, памыліўся".

Сяргей Карпенка пасьля затрыманьня ў чэрвені напісаў заяву ў пракуратуру, а таксама зьняў пабоі ў судмэдэкспэртызе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG