Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешняя запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў павялічылася ў 2,1 раза


Зьнешняя запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў на 1 ліпеня 2011 г. склала 23,403 трыльёна рублёў, павялічыўшыся ў 2,1 раза з пачатку году, у тым ліку на 6,4% за чэрвень. Пры гэтым пратэрмінаваныя даўгі перад замежнымі арганізацыямі дасягнулі 1,961 трыльёна рублёў і вырасьлі ў 2,2 раза з пачатку году.

Запазычанасьць замежных прадпрыемстваў перад беларускімі суб'ектамі гаспадараньня склала 20,397 трыльёна рублёў. За першае паўгодзьдзе 2011 году яна вырасла ў 2,3 раза, у тым ліку на 6,3% за чэрвень. Пратэрмінаваныя даўгі склалі 1,953 трыльёна рублёў, павялічыўшыся ў 2 разы з пачатку году, у тым ліку на 9% за чэрвень.

Такім чынам, зьнешняя крэдыторская запазычанасьць перавысіла зьнешнюю дэбіторскую запазычанасьць на 3 трыльёны рублёў (ці 14%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG