Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БУДЗЕ...


...воблачна, з праясьненьнямі. Вецер з поўдня, парывісты. Тэмпэратура ад 13 да 22 градусаў па Цэльсію.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:


Праваслаўнае сьвята Перамяненьня Гасподняга, або па-народнаму – Яблычны Спас.

У пасёлку Астрашыцкі гарадок пад Менскам адкрыецца трохдзённы міжнародны рыцарскі фэстываль. Пачатак а 20.30.

Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі.

Дзень незалежнасьці Аўганістану.

У Казахстане – выбары ў Сэнат.

У Гішпаніі працягваецца візыт папы рымскага Бэнэдыкта XVI.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1587 – Жыгімонт ІІІ Ваза абвешчаны вялікім князем літоўскім і польскім каралём.

1925 – у Вільні пачалося выдаваньне газэты «Жыцьцё беларуса».

1960 – савецкі касьмічны карабель з сабакамі Белкай і Стрэлкай на борце зьдзейсьніў сутачны палёт і вярнуўся на Зямлю.

1967 – Пінк Флойд упершыню патрапілі ў хіт-парад лепшых альбомаў са сваёй дэбютнай кружэлкай «Piper at the Gates of Dawn».

1991 – спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР – змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні ваеннага становішча.


У гэты дзень нарадзіліся:


1689 – ангельскі раманіст Сэмюэл Рычардсан.

1883 – Габрыель Шанэль, вядомая шырэй як Коко Шанэль, славутая француская куцюр’е.

1946 – Біл Клінтан, 42-гі прэзыдэнт Злучаных штатаў Амэрыкі.


У гэты дзень памерлі:


1662 – францускі філёзаф і пісьменьнік Блез Паскаль.

1936 – Фэдэрыка Гарсія Лорка, гішпанскі паэт і драматург.

1994 – расейскі савецкі паэт Роберт Раждзественскі.


МІНУС 365:


Ці зьбіралася Ларыса Геніюш на эміграцыю


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У Гішпаніі мёртвыя значна больш жывыя, чым мёртвыя ў якой-колечы іншай краіне.

Фэдэрыка Гарсія Лорка
XS
SM
MD
LG