Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Эўразьвяз і вядучыя эўрапейскія дзяржавы заклікалі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада сысьці ў адстаўку. Сёньня ж Рада Бясьпекі ААН павінна прыняць рашэньне па Сырыі ў сувязі з крывавым здушэньнем пратэстаў у краіне. ЗША ўпершыню агучылі свой заклік да адстаўкі Асада: ён утрымліваецца ў пісьмовай заяве прэзыдэнта Барака Абамы, а таксама ў тэлевізійнай заяве дзяржсакратара Хілары Клінтан:

Клінтан: Народ Сырыі заслугоўвае мець урад, які паважае яго годнасьць, абараняе яго правы і спраўджвае яго спадзяваньні. Перашкодай усяму гэтаму стаў Асад. Настаў час, каб ён сышоў у інтарэсах народу Сырыі і даў магчымасьць пераменаў самім сырыйцам.

Злучаныя Штаты таксама абвясьцілі пра ўвядзеньне новых жорсткіх санкцый супраць рэжыму Асада – замарожваньне ўрадавых актываў у банках і забарону на інвэстыцыі і экспарт у Сырыю. Крок ЗША падтрымалі эўрапейскія дзяржавы. З сумесным заклікам да адстаўкі Асада выступілі кіраўнікі Брытаніі, Нямеччыны і Францыі. Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан, выступаючы сёньня ў Брусэлі, таксама заявіла, што Асад страціў сваю легітымнасьць у вачах сырыйскага народа і таму павінен сысьці.
XS
SM
MD
LG