Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя папросіць Літву праверыць банкаўскія рахункі чыноўнікаў


Ігар Каваленка

Ігар Каваленка

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі маюць намер зьвярнуцца да ўраду Літвы з просьбай праверыць рахункі беларускіх чыноўнікаў у літоўскіх банках і, магчыма, замарозіць іх.

Пра гэта заявіў сябра грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве Ігар Каваленка, паведамляе Інтэрфакс.

«Мы зьвернемся да літоўскага ўраду з просьбай праверыць, ці не адкрылі беларускія чыноўнікі тут свае рахункі. Тыя, хто ня ўнесены ў „чорны сьпіс“, могуць выехаць і адкрыць тут рахункі, дзе яны хаваюць скрадзеныя грошы», — сказаў Каваленка літоўскім журналістам.

Ён адзначыў, што апазыцыя можа даць сьпісы такіх чыноўнікаў. Калі такія рахункі будуць выяўленыя і калі іх уладальнікам ня ўдасца давесьці законнасьць сродкаў на іх, то, як лічыць Каваленка, можна было б гэтыя рахункі замарозіць або канфіскаваць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG