Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці рыхтуецца кампанія за вызваленьне Алеся Бяляцкага


Раман Кісьляк

Раман Кісьляк

Берасьцейскія праваабаронцы бліжэйшым часам плянуюць выпрацаваць стратэгію кампаніі за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Пра гэта заявіў сёньня праваабаронца Раман Кісьляк на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў офісе партыі АГП у Берасьці.

Ніводнай заяўкі на правядзеньне пікету за вызваленьне арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» ўлады на Берасьцейшчыне не задаволілі.

Таксама берасьцейскія праваабаронцы, дэмакратычныя арганізацыі распачалі кампанію інфармаваньня насельніцтва аб парушэньнях правоў чалавека падчас маўклівых акцыяў пратэсту.

Раман Кісьляк адзначыў, што шматлікія затрыманьні падчас маўклівых акцыяў адбываліся з парушэньнямі закону. У судах таксама вельмі часта парушалася заканадаўства падчас працэсаў над удзельнікамі акцыяў. Раман Кісьляк кажа, што праваабаронцы не давалі гэтым парушэньням грунтоўных ацэнак, пакуль адмовы ў іх абскарджваньні ў абласным судзе не ўступілі ў законную сілу.

Праваабаронца расказаў, што ў Берасьцейскім абласным судзе абскарджваліся 25 спраў асуджаных удзельнікаў маўклівых акцыяў. Практычна ўсе гэтыя скаргі засталіся без задавальненьня. Адзінай справай, якую абласны суд перагледзеў на карысьць асуджанага, была справа аб прэвэнтыўным затрыманьні берасьцейскага актывіста Зьмітра Шурхая.

«Падчас кампаніі інфармаваньня грамадзтва мы плянуем данесьці да людзей, як парушаюцца правы чалавека ў канкрэтных выпадках і як гэтым парушэньням супрацьстаяць», — патлумачыў Раман Кісьляк.
XS
SM
MD
LG