Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Гэтыя дні сталі для Беларусі гістарычнымі”


Старшыня парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Менск, жнівень 1991 г.

Старшыня парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Менск, жнівень 1991 г.

19 жніўня 1991 г. ў Маскве так званы ГКЧП адхіліў прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова ад улады і абвясьціў ў СССР надзвычайнае становішча. Падзеі ў Менску прыгадвае тагачасны старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня Зянон Пазьняк.

Пазьняк: «Дні путчу мне моцна адбіліся ў сьвядомасьці. Яны сталі пярэдаднем Незалежнасьці Беларусі. Менавіта правал путчу стварыў унікальную магчымасьць здабыць свабоду для нашай краіны. І мы скарысталі гэтую магчымасьць.

Пачатак путчу не засьпеў мяне дома, і пакуль я прыехаў у Вярхоўны Савет (здаецца, недзе каля 11-ай), дык там ужо сабраліся дэпутаты Апазыцыі БНФ, якія жылі ў Менску. І дарма час не марнавалі. Праца кіпела.

Галоўная нашая мэта была -- арганізаваць грамадзкі супраціў путчыстам.

20 жніўня было ўтворана Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў, куды крыху пазьней уступіла бальшыня мужчынаў-фронтаўцаў. 21 жніўня на плошчы перад Вярхоўным Саветам маніфэставалі ўжо тысячы людзей. І якраз у гэты дзень путч праваліўся. У камуністаў пачаўся перапалох. Цяпер, як кажуць, нам трэба было -- "Па конях, і да свабоды!". Прытым - хутка, пакуль Масква была занятая сама сабой.

У нас было толькі некалькі дзён, і гэтыя дні сталі для Беларусі гістарычнымі. Незалежнасьць была здабытая»

Праз некалькі дзён на нашым сайце – артыкул Зянона Пазьняка «Сэсія Незалежнасьці», прысьвечаны надзвычайнай сэсіі ВС Беларусі 24-25 жніўня 1991 года. Эфірны варыянт – на хвалях Свабоды ў нядзелю.

Гл. таксама:
Сяргей Навумчык. 1991, жнівень, путч. Супраціў. ч 1.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG